Пошук стыкераў на аснове ШІ, палепшаныя відэа і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Пошук стыкераў на аснове ШІ, палепшаныя відэа і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дазваляе вам шукаць мільёны стыкераў з дапамогай ШІ, капіяваць спасылкі на відэа на пэўны момант, усталёўваць вокладкі для відэа, рэагаваць «зоркамі» ад імя вашых каналаў, праглядаць падобныя боты — і шмат чаго яшчэ.

Пошук мільёнаў налепак з дапамогай ШІ

У снежні мы дадалі пошук з дапамогай ШІ для больш за 40 000 налепак і эмодзі з афіцыйных набораў Telegram.

З гэтым абнаўленнем штучны інтэлект цяпер вяртае вынікі з мільёнаў стыкераў і эмодзі, загружаных карыстальнікамі Telegram. Паспрабуйце шукаць складаныя ключавыя словы, такія як задуменная малпа або касмічны сабака – панэль стыкераў імгненна верне менавіта тое, што вы шукаеце.

Пошук даступны на 29 мовах, сярод якіх англійская, іспанская, арабская — і, вядома, беларуская.

Любы карыстальнік Telegram можа стварыць свае ўласныя стыкеры або эмодзі ўсяго за некалькі простых крокаў.

Спасылка на момант у відэа

З 2019 года подпісы і адказы на відэапаведамленні падтрымліваюць меткі часу накшталт 1:38, каб вылучыць смешныя моманты або накіраваць гледачоў да пэўных частак.

Калі вы дзеліцеся спасылкай на відэа ў Telegram у чатах або на іншых платформах, вы цяпер можаце ўключыць бягучы момант у спасылку. Калі нехта націсне на спасылку, яна адкрые відэа ў Telegram на тым самым моманце.

Каб абагуліць спасылку на відэа, націсніце на стрэлку абагулення у відэаплэеры. Вам аўтаматычна будзе прапанавана ўключыць бягучы час у спасылку.

Вокладкі для відэа ў каналах

Як і відэа, якія вы дадаеце ў сваю гісторыю, цяпер вы можаце выбраць кадр для выкарыстання ў якасці вокладкі для відэа, якія вы размяшчаеце ў каналах. Стварайце захапляльныя мініяцюры праз рэдактар відэа – можна дадаць тэкст, стыкеры, эмодзі і многае іншае перад выбарам вокладкі.

Каб выбраць вокладку відэа, націсніце на значок з трыма кропкамі ў верхнім куце рэдактара відэа і выберыце «Змяніць вокладку».

Захоўванне прагляду відэа

Відэа, якія вы глядзіце, цяпер аўтаматычна захоўваюць ваш прагрэс — так што вы можаце зрабіць перапынак у любы час і вярнуцца дакладна туды, дзе спыніліся.

Усе відэа ў Telegram падтрымліваюць прагляд у рэжыме «відарыс у відарысе», каб вы маглі працягваць глядзець, пакуль адказваеце на паведамленні і праглядаеце іншыя чаты.

«Зорныя» рэакцыі ад імя каналаў

Карыстальнікі могуць падтрымліваць стваральнікаў кантэнту з дапамогай «зорак», адпраўляючы «зорную» рэакцыю на іх паведамленні ў канале. Каб забяспечыць большую прыватнасць і дазволіць стваральнікам кантэнту прасоўваць свой канал у рэйтынгу, карыстальнікі цяпер могуць рэагаваць «зоркамі» ад імя сваіх каналаў.

Рэакцыі «зоркамі» заўсёды падтрымлівалі ананімны рэжым — дазваляючы карыстальнікам схаваць сваё імя з табліцы лідараў.

Падобныя боты

Па аналогіі з каналамі ў профілях ботаў цяпер ёсць спіс падобных ботаў, дзе вы можаце знайсці іншыя папулярныя сэрвісы, утыліты і гульні.

Гэта ўсё для трэцяга абнаўлення Telegram у гэтым годзе. Каб не змерзнуць, мы робім яшчэ функцыі, таму неўзабаве чакайце наступнае!


12 лютага, 2025
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026